понедельник, 3 ноября 2014 г.

Дар зямлi

У дзяцінстве я нярэдка бавiла час на вёсцы, таму зараз, узіраючыся ў сельскія краявiды, заўсёды адчуваю настальгічнае цяпло роднай калыскі. 
Вядома, гарадское жыццё ўпэўнена і бязлітасна закаркоўвае наш унутраны сасуд любові да роднай зямелькі. 
Але здараецца так, што ты сталееш і разумееш, што ніякімі заморскімі дэлікатэсамі не перабiць аутэнтычны смак бульбяной бабкі з вясковай печы.
Леташнія велавандроўкi па Беларусі дапамаглі мне наблізіцца да ўсведамлення таго, якія неацэнныя і незлічоныя скарбы адкрыты для нас тут, на роднай старонцы. 

І зараз я вельмі ўдзячная сваёй здольнасці бачыць i адчуваць іх, напаўняцца імі і лавіць ад іх той кайф, які я не злаўлю больш нідзе і ні пад якім допінгам. 
Мінулыя выходныя падарылі мне магчымасць шчодра зачэрпнуць той мілаты, якая дае адчуванне духоўнай напоўненасці і штурхае наперад да сябе, да хаты. 

Дзялюся кропелькамі неацэнных вясковых дароў. 
У чаканнi зiмы.