среда, 24 декабря 2014 г.

Вынікі і ўсведамленнi

Апошні час быў напоўнены шматлікім: у чымсцi даволі цяжкім, а ў чымcцi i вельмi выдатным, нават з адценнямі чароўнага.
Напаўняўcя ён і адзінотай, і неабходнасцю прыняцця таго, што раней прыняць было цалкам немагчыма.
Аднак, кропелькi мудрасцi дапамагаюць мне ўсведамляць, што без гэтага цяжкага не было б і таго бясцэннаважкага, што фармiруе мой унутраны стрыжань.
Не было б гэтых шчырых глыбокіх пранікненняў у душы новых знаёмых.
Не было б здабыцця навыку не зракацца, любячы сябе.
Не было б гэтага новага няпростага, але цудоўнага вопыту фотаздымак, у межах якiх я навучылася па-сапраўднаму бачыць і любіць іншых людзей.
Прыгожы, жывы, плённы, багаты на надзею час.
Добра, што ён быў, ёсць і будзе.
Мне вельмi прыемна бачыць побач тых, хто крочыць са мной у адным напрамку. З новым, добрым  часам нас, няхай у ім будзе шмат прыгажосці! :)




Дзякуй бацькам Вовіка, Надзеі і Ягоркi за дазвол запосціць іх фота