У дзяцінстве я нярэдка бавiла час на вёсцы, таму зараз, узіраючыся ў сельскія
краявiды, заўсёды адчуваю настальгічнае цяпло роднай калыскі.
Вядома, гарадское жыццё ўпэўнена і бязлітасна закаркоўвае наш унутраны сасуд любові да роднай зямелькі.
Але здараецца так, што ты сталееш і разумееш, што ніякімі заморскімі дэлікатэсамі не перабiць аутэнтычны смак бульбяной бабкі з вясковай печы.
Леташнія велавандроўкi па Беларусі дапамаглі мне наблізіцца да ўсведамлення таго, якія неацэнныя і незлічоныя скарбы адкрыты для нас тут, на роднай старонцы.
І зараз я вельмі ўдзячная сваёй здольнасці бачыць i адчуваць іх, напаўняцца імі і лавіць ад іх той кайф, які я не злаўлю больш нідзе і ні пад якім допінгам.
Мінулыя выходныя падарылі мне магчымасць шчодра зачэрпнуць той мілаты, якая дае адчуванне духоўнай напоўненасці і штурхае наперад да сябе, да хаты.
Дзялюся кропелькамі неацэнных вясковых дароў.
У чаканнi зiмы.

Вёска Вялiкая Кракотка